Цішотка чорная жаночая з мастацкай выявай беларускага палітыка, гісторыка, пісьменніка і грамадскага дзеяча — Зянона Пазьняка ды з яго вядомай цытатай «З Бацькаўшчынай — як з каханай, добра быць разам, ісьці па яе дарогах, ляцець, каб убачыць усю»..
Наш сайт знаходзіцца ў стадыі напаўнення. Калі вы не знайшлі патрэбны вам дызайн цішоткі, калі ласка, напішыце нам у Telegram і мы падрыхтуем для вас індывідуальную прапанову.
Цішотка — 100% бавоўна.
Тэхналогія друку: DTG;
Прынт нанесены якаснай фарбай, дыхае (не адчуваецца як кляёнка) і вытрымлівае шмат цыклаў прання;
Увага! Цішоткі робяцца пад замову напрацягу 2-4 працоўных дзён.
24 красавіка Зянону Станіслававічу Пазьняку споўнілася 80 гадоў. Віншуем!
Правільна ён дзейнічаў ці памылкова — пра гэта спрачаліся аналітыкі і будуць спрачацца гісторыкі. Адно бясспрэчна: без Пазняка немагчыма ўявіць беларускую гісторыю найноўшага часу.
Старэйшае пакаленне памятае раскацістае «Дэпутат Пазьняк!» у зале Вярхоўнага Савета, шматтысячныя акцыі на мінскіх праспектах. Пазняк дагэтуль палярызуе: адны лічаць яго прарокам, да якога нацыя яшчэ не дарасла, другія — папулістам і дэмагогам, трэція — этнічным нацыяналістам-фундаменталістам. Пазьняк ужо чвэрць стагоддзя не жыве ў краіне, але нават Лукашэнка згадваў яго, не называючы імя, у апошняй «Вялікай размове».
Для маладзейшага пакалення Пазьняк — больш легенда, чым рэальная асоба. Чытайце вялікае інтэрв'ю да юбілея легендарнага палітыка.
Правілы дагляду і прання вопраткі:
Дапускаецца альбо ручное, альбо машыннае пранне пры тэмпературы не больш за 40 градусаў, папярэдне трэба вывернуць цішотку на іншы бок;
Пажадана выкарыстоўвайце вадкі сродак для мыцця;
Не адбельвайце выраб;
Не выкарыстоўвайце хімічную чыстку;
Сушыце выраб натуральным чынам;
Не прасуйце па малюнку.
Ваша замова
Бясплатная дастаўка па Польшчы і ўсім свеце даступная пры замове на суму ад 99 zł.