Пяцікрыжовы сцяг — адзін з галоўных афіцыйных сымбаляў Грузіі. Выкарыстоўваецца грузінскай дзяржавай з XIII ст. і з'яўляецца адным са старажытнейшых сцягоў свету.
Сучасны сцяг Грузіі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з пяццю чырвонымі крыжамі, адным цэнтральным Георгіеўскім і чатырма роўнабаковымі Балнісска-Кацхскімі крыжамі ў чатырох квадрантах. Намаляваныя на дзяржаўным сцягу Грузіі адзін прамавугольны крыж і па кутах чатыры малых крыжа на срэбным (белым) фоне з'яўляюцца агульнахрысціянскімі сімваламі, якія ўвасабляюць Ісуса Хрыста-Збавіцеля і чатырох евангелістаў.
Цяперашні сцяг прыняты ў 2004 годзе, да зацвярджэння парламентам краіны ў якасці дзяржаўнага сцяга выкарыстоўваўся Нацыянальным рухам Міхаіла Саакашвілі. Грузінскі даследчык Іёсіф Бічыкашвілі адзначае, што малюнкі пяці крыжоў на тэрыторыі Грузіі былі выяўленыя ў развалінах Некрэскай царквы (не пазней VI стагоддзя), на фасадах цэркваў Св. Георгія ў Бачорме (X—XI стагоддзя) і Чхары (XIII—XIV стагоддзі); Дманісі (XIV—XV стагоддзя) і г. д.
Ваша замова
Бясплатная дастаўка па Польшчы і ўсім свеце даступная пры замове на суму ад 99 zł.