Слоўнічак-каляндар «Мова вольных» на 2024 год

40,00
99,00
З65 родных слоў дапамогуць зрабiць кожны дзень больш цёплым, вясёлым i цiкавым, зразумець суседзяў i вырушыць насустрач вялiкаму свету!

Вучым беларускую, англійскую і яшчэ паўсотні іншых моваў.

Шукаем падобныя словы!

Дэталі:
  • Слоўнiк-каляндар з адрыўнымi аркушамi (371 аркуш);
  • Якасная крэйдаваная папера, каляровы друк (з аднаго боку);
  • Памеры ў падарункавай скрынцы: 100х200х50 мм;
  • Можна паставiць або павесiць на сцяну.

Праз высокія кошты на паштовую дастаўку (каляндар выкананы са шчыльнай паперы і картону, таму важыць каля 800 грамаў) мы былі вымушаны ўвесці невялікую даплату за дастаўку за мяжу. Замовіць каляндар з дастаўкай па Польшчы можна без даплаты.

Каляндар мае прыгожую ламінаваную скрынку і падстаўку з тоўстага кардону. У скрынку раім складваць адарваныя аркушыкі, на іх можна запісваць, што важнае адбылося — на памяць.

Старонкі маюць перфарацыю, каб іх было лёгка адрываць. На адной з першых старонак ёсць інструкцыя, як адрываць, каб атрымлівалася найлепей.

На адной са старонак ёсць спіс краін са сцягамі, мовы якіх прадстаўленыя на старонках каляндара (заўжды можна пераправерыць сваю памяць).
Made on
Tilda